Сваю гісторыю (калі можна так казаць) вышэйпералічаны “Кальян” пачынае восенню 1996 г. Два ёлупня: “Вундзер” Дзіма ды Дзянісаў “Міхалыч” Алесь моцна задумаліся і вырашылі стварыць гурт, каб “зашыбаць” вялізарныя грошы. На гэты момант абодва пакінулі тыя гурты, у якіх лабалі раней (Вундзер – свой праект з Арцёмам Сербулам, Саня – гурт “Гематаген”). Усё пачалося з двух акустычных гітараў. Но так, як іграць удваіх было нудна, неўзабаве, у кастрычніку 1996 г., да іх далучаюцца Ілля Прошкін ды Саня “Бітнік”. Інструменты размеркавалі наступным чынам: Дзянісаў – губны гармонік, вакал; Вундзер - перкусія; Прошкін – гітара (акуст.); Бітнік – бас (акуст.). Сыходзячы з вышэйпералічанага складу, адразу бачна, што сваю ранейшую творчасць, “Кальян” выконваў у акустыцы. Прычынамі былі не толькі самі песні, но і магчымасці: не было ні “кропкі”, ні грошай, каб набыць інструменты. Негледзячы на гэта, ідэя “зашыбаць” вялізарныя грошы чамусці згубілась. У гэтым складзе “Кальян” “адпрацаваў” адзін “кватэрнік” ды на адным акустычным сэйшэне 10 снежня 1996 г. (10 снежня лічыцца Днём Народзінаў гурта).
Неўзабаве, першы склад “Кальяна” паспяхова “канул в лету”. Пачаўся перыяд так званай неарамантыкі, калі застаўшыся ўдваіх, Вундзер ды Дзянісаў спачатку гультайнічалі, а потым запісалі ў хатніх умовах, у лютым 1997г., аматарскі акустычны альбом “Перекопало середину”. У стварэнні альбому прымалі ўдзел такія асобы, як: Рачыцкі Дзіма (сола-гітара) ды Кірэеў “Лёша” Алег (час ад часу на чым-небудзь іграў). Быў запісаны раней напрацаваны матэрыял, а таксама, бонус-трэкі: пяць песен вышэйназванага Дзімы Рачыцкага.
9 сакавіка 1997 г. адбылося знаёмства з Сакаловым “Сокалам” Андрэем (акардыён, гітара). Нарадзілася ідэя паспрабаваць іграць у “электрычнасці”. У красавіку 1997г. да гурта далучаецца бас-гітарыстка Юля. На працягу красавіка-чэрвеня гурт паспяхова ўвасабляе ідэю ў жыццё. З усіх бубначоў, якія за гэты кароткі перыяд паспелі пайграць у “Кальяне”, застаўся “Баламут” Дзіма, які адначасова, у той час з’яўляўся бубначом гурта “Deviation”. Быў напрацаваны матэрыял, які пазней стаў асновай першага электрычнага альбому “У краіне цудаў”, які быў запісаны 27-28 чэрвеня 1997 года. Альбом-спліт, разам з першым альбомам легендарнага "Deviation" выходзіць у Польшчы на "N.I.A. Tapes", а таксама ў Беларусі – на лэйбле “БМА”. Першы свой электрычны канцэрт гурт сыграў 18 ліпеня 1997 г. на фестывалі “Басовішча” у Польшчы.
Негледзячы на даволі неўдалае выступленне, гурт працягваў рэпетыцыі. Прыкладна ў гэты ж час гурт вылучыў свой стыль як: “анарха-фолк-панк-рок”. Паралельна асноўнай жыццёдзейнасці, гурт не пакідае ідэя зрабіць запіс яшчэ аднаго акустычнага альбому, у які павінны былі ўвайсці вясёлыя шызовыя песні, якія не маглі быць выкарыстаны ў асноўным рэпертуары. Ідэя была здейснена 25 чэрвеня 1997 года, на хаце Яўгена “Пагоста” – лідэра гурта “Погостъ”. Альбом атрымаў назву “Парагвай”. Не лічыўшчы двух-трох “кватэрнікаў”, на гэтым акустычнае жыццё “Кальяна” фактычна скончваецца.
У траўні 1997 г. гурт пакідае бубнач Баламут, каб цалкам засяродзіцца на творчай дзейнасці ў гурце "Deviation", на змену якому, хутка прыходзіць “Ганс” Саша. На працягу 1997-1998 гадоў праходзілі таксама часовыя змены ў складзе гурта: у войска на паўгады адыходзіў Сокал ды з гуртом пасменна супрацоўнічалі “Варабей” Андрэй ды “Ільябл” Ілля.
У 1999 годзе гурт становіцца лаўрэатам фэста “Басовішча”, што дала магчымасць “Кальяну” у 1999 годзе запісаць наступны электрычны альбом у Беластоку, які атрымаў назву “Б.Н.” Альбом выдаецца ў Польшчы (пры фінансавай дапамозе БАС) ды на Беларусі (на “БМА”).
На працягу 1999 г. гурт удзельнічае ў шматлікіх сэйшэнах, пачынае падрыхтоўваць новую праграму. Праца над новым альбомам прыпынілася пасля адыходу Вінса, з якім пачаліся творчыя разнагалоссі. Крызіс у гурце знайшоў працяг у студзені 2000 г., калі адыходзіць басістка Юля. Рэпетыцыі аднаўляюцца, калі на бас прыходзіць “Ільябл” Ілля, але ў гурце працягваюцца творчыя “браджэння” ды на працягу 2000 г. гурт знаходзіцца ў становішчы паўраспаду. Музыкі спрабавалі удзельнічаць у разнастайных праектах (“С.М.О. Родина”, “С.Р.К.” ды інш.) “Злыя языкі” распаўсюджвалі чутки аб канчатковым скананні “Кальяна”. Мала хто тады падтрымаў гурт, но тым хто падтрымаў – вялізарнае Дзякуй!
У студзені 2001 г. з гурта афіцыйна адыходзіць адзін з яе заснавальнікаў – Вундзер, вырашыўшчы “завязаць” з “Кальянам” ды адным махам і з музыкай. Пачыная з лютага 2001 г., гурт пачынае працу над новай праграмай. Да гурта далучаецца басіст “Кот” Кастусь, які ўнёс новы струмень у творчасць. У перыяд з 25.11.2001 г. па 09.12.2001 г. у горадзе Горадня быў запісаны канцэптуальны альбом “Ноўбадзі”. Некаторыя крытыкі яго назвалі самым паспяховым у кар’еры “Кальяна”. Гурт прыметна “пацяжэрыў”, трохі адыйшоў ад старога фолк-панку, аднак не змяніў сабе: сваёй сутнасці, тэкставай сацыяльнай накіраванасці; эксперыментуя з гукам ды формамі. К гэтаму моманту гурт (па розным прычынам) цалкам разарваў адносіны з "БМА group" і альбом распаўсюджвае самастойна, пры падтрымцы гарадзенскага філіялу КДС “Разам”.
На пачатку 2002 г. абвастрыліся творчыя разнагалоссі з бубначом Гансам, што вылілася ў разрыве гурта з апошнім, у лютым таго ж года. У гэтым ж годзе разышліся шляхі гурта ды нязменнага з 1998 г. скрыпача – Яўгена Ерша. Пачынаецца новы крызіс. Праца ў камандзе працягваецца толькі з прыходам, у канцы красавіка, новага бубнача – “Сыра” Сані. У 2002 годзе гурт удзельнічае толькі ў двух канцэртах.
У 2003 г. сітуацыя з канцэртамі трохі паляпшаецца, плюс гурт пачынае працу над новай праграмай. Частка яе выкарыстоўваецца ў новым альбоме, які запісываецца у 2004 г. у Горадні, і атрымоўвае назву “НАТЕ!”
У 2005 годзе ў гурце наспелі творчыя супярэчнасці з Ілляблам ды ён адыходзіць з каманды. Аднак перад гэтай падзеяй, гурт паспявае запісаць альбом-кампеляцыю, у які ўваходзяць не толькі новыя кампазіцыі, але і каверы на некаторыя гарадзенскія гурты, ды тры асабістыя рэміксы на старыя “кальянаўскія” песні. Альбом прысвячаецца Ване “Сырніку” Сырэлю – лідэру ды вакалісту гарадзенскага гурта “Lаsты Куsто”, трагічна загінуўшаму летам 2003 года. Аднак на гэтым дзейнасць гурта абмяжоўваецца. Крызіс абвастраецца поўнай адсутнасцю канцэртаў. З красавіка 2005 г. гурт спыніў якую-небудзь дзейнасць і пачынаецца новы перыяд паўраспаду. Сыр удзельнічае ў шматлікіх гуртах ды праектах, Кот у 2007 г. пачынае асабісты музычны праект. Летам 2007 г. Кот, Сыр ды Міхалыч робяць спробу аднаўлення гурта, аднак яна так і застаецца спробай. Зімой 2008 г. гурт запісвае ў Польшчы два кліпа для канала “БелСат” на песні "Радыёактыўны снег" ды “Барацьба”. У запісы ўдзельнічалі прадстаўнікі розных “кальянаўскіх” складаў: Міхалыч, Кот, Сыр, Вундзер ды Сокал.
1 лютага 2009 году гурт аднавіў сваю дзейнасць. Склад гурта на лістапад 2009г.:
- Міхалыч – вакал
- Кот – гітара, бэк-вакал
- Паша – бас
- Лёша Пудзін - гітара
- “Сыр” Саня – бубны
На працягу ўсяго часу свайго існавання гурт не выказваў поглядаў якіх-небудзь людзей звонку; яе музыки – прыхільнікамі ды чальцамі якой-небудзь партыі ці афіцыйнага палітычнага руху. Асноўнай сацыяльнай праблемай сучаснага грамадства, гурт “Кальян” лічыць прысутнасць фізычнага ды духоўна-маральнага гвалту над асобна ўзятым чалавекам з боку дзяржавы ды яго інстытутаў улады, мульцінацыянальных карпарацыяў, сродкаў масавай інфармацыі, рэлігіёзных фанатыкаў ды сектаў ды г.д., а таксама, з боку іншых чалавечых індывідаў. Аб чым, зрэшты, і спрабуе спяваць.