|
17 снежня 2009 Кот з Міхалычам удзельнічалі ў акустычных фэстах: 28 лістапада - ў Вільні ды 12 снежня - ў Гародні, на “кропцы” Грэка. У першым прынялі ўдзел прадстаўнікі Літвы ды Беларусі. У гарадзенскім сэйшэне прынялі ўдзел: Яўген “Пост”, Паша “Белка”, Саня “Бітнік”, Валерка Руселік, Ваня Пачывалаў (“Некоторое отсутствие пуговиц”), Вася “Хипарь”, гурт “Лето на подоконнике”. Калі электрычныя канцыкі пакуль толькі ў марах, паралельна рэпетыцыям, развіваецца акустычная дзейнасць. У планах – правядзенне штомесячных акустычных “кватэрнікаў” на “кропцы”.
27 кастрычніка 2009 У Горадні адбыўся акустычны канцэрт Міхалыча разам са Стасам (“Deviation”), Ваней Пачываловым (“Некоторое отсутствие пуговиц”), бардам з ЗША Дэнам Кастэла.
3 кастрычніка 2009 Да гурта далучыўся другі гітарыст - Лёша Пудзін ("My Happy Tomorrow", "Hemp Brothers").
16 жніуня 2009 Сябры! Гурт шукае акардыяніста ці баяніста! Лабаеш на баяне "Сістэм оф а Даўн" альбо "Сашу ды Сірожу"? Тады ты нам патрэбны! Пішы кантакты у гасцёўню, і мы з табою скантактуемся!
20 чэрвеня 2009 Адбыўся канцык у Ваўкавыску разам з гуртамі “Твой город”(Горадня), “Санузел”(Ваўкавыск), “Tlusta Lusta” (Горадня).
24 траўня 2009 Адбыўся сольны акустычны канцык Міхалыча ў Вільні разам з літоўскім фолькавым дуэтам Kreivas ir Raimonda.
18 траўня 2009 У Горадні адбыўся падпольны канцык на гаражах, у якім удзельнічаў гурты “Кальян”, “Deviation” і хардкор-банда з Нямеччыны. “Кальян” выканаў 3 старыя і 6 новых песен. Усё толькі пачынаецца!
3 траўня 2009 Месяц не рэпетавалі па прычыне таго, што на “кропцы” адрубілі электрычнасць, але не так даўно рэпы аднавіліся. Канцык у Валкавыску перанесены на невызначыны термін, затое плануецца невялікі неафіцыйны сейшен у Горадні ў траўні.
27 сакавіка 2009 Зладзілі некалькі рэпетыцыяў са скрыпачкай і баяністам. Засталіся задаволеныя і вырашылі далей супрацоўнічаць з гэтымі музыкамі.
25 сакавіка 2009 Нарэшце вывесілі старажытны альбом "Парагвай"! Спасылкі на спампаванне - у раздзеле mp3.
|
|
[1][2] |
|
|