|
25 сакавіка 2009 Нарэшце вывесілі старажытны альбом "Парагвай"! Спасылкі на спампаванне - у раздзеле mp3.
7 лютага 2009 Гурт правёў сваю 3-ю рэпетыцыю ў адноўленным складзе. Ідзе праца як над новым матэрыялам, так і над старымі песнямі з розных альбомаў. У планах гурта пакуль што аднавіць 10-11 старых песен. Таксама пазней плануецца праца з іншымі музыкамі. На пачатку сакавіка плануецца канцык у Валкавыске, з удзелам некаторых гарадзенскіх гуртоў. "Кальян" можа быць...
1 лютага 2009 Гурт правёў першую рэпетыцыю пасля амаль пяцігадовага маўчання. Той хто з намі - падымі кілішак ці куфаль за адраджэнне!!! Склад адноўленнага "Кальяна":- Міхалыч - вакал
- Кот - гітара
- Сыр - бубны
- Паша - бас
Як бачна, апошні басіст Косця "Кот" перасеў на гітару і ў складзе гурта з'явіўся новы "басіла". Паша адначасова грае на басу (так як і Сыр - на бубнах) у гарадзенскім гурце "Tlusta Lusta".
20 студзеня 2009 Нарэшце з'явілася двухмоўная версія сайта: беларуская ды расейская. У перспектыве павінны з'явіцца яшчэ варыянты на ангельскай ды польскай мовах. З'явіўся таксама новы раздзел у меню - "Тэксты", які яшчэ будзе дарабляцца. У шмат якіх раздзелах зроблены папраўкі, у тым ліку і ў "Гісторыі". Плануецца вывесіць новыя фоткі ды дадаць музыкі. Прынамсі, старадаўні альбом-праект "Парагвай" (1997).
|
|
[1][2] |
|
|